RozUM media

АЎТАРАМ

Мы — RozUM Media — зьвяртаемся да тых,
хто ня можа маўчаць пра Беларусь.

Калі вы былі сьведкам або ўдзельнікам таго, што адбывалася — і працягвае адбывацца ў нашай краіне — калі боль гэтай зямлі прайшоў праз вас, ваш голас мае сэнс і рацыю.Няважна, ці вы беларус паводле дакумэнтаў, ці проста носіце Беларусь у сэрцы. Няважна, якою моваю вы думаеце і гаворыце — галоўнае, што вы маеце што сказаць.Вы пішаце ціха, "у стол", або толькі пачынаеце. Вы вядзеце дзёньнік, малюеце, занатоўваеце думкі на палях у сшытку — гэта ўжо сьведчаньне. Гэта ўжо споведзь. Гэта ўжо крок да памяці.

Калі вы выходзілі на пратэсты, калі страцілі родных або дом, калі сядзелі за кратамі або зьяжджалі ўначы, калі вы проста не змаглі прайсьці міма — раскажыце. Ваш голас патрэбны.Калі вы пішаце — прозу, вершы, эсэ, дзёньнікі — на беларускай ці расейскай мове — мы гатовыя стаць вашаю трыбунай. Вы баіцеся цэнзуры? Пішаце на тэму, што пад забаронай? Хвалюецеся за ўласную бясьпеку і свабоду? Вам адмаўляюць вядомыя выдавецтвы? Зьвяртайцеся да нас — разам мы нададзім вашай кнізе дыханьне.
Ваш голас павінен быць пачуты.

Мы адкрытыя для ўсіх: і для тых, хто піша ўпершыню, і для тых, чый голас гучыць даўно. Ваш досьвед — гэта жывое слова. Ваш боль — гэта дакумэнт часу. Ваша надзея — гэта ўжо крок наперад.Для Беларусі. Для сьвету. Для праўды, якая мацнейшая за страх.
Для вяртаньня, якое пачынаецца з памяці.
Прыходзьце. Мы пачуем.
Мы зробім гэта разам.
Мы дапаможам.
Дасылайце свае рукапісы, малюнкі і прапановы на e-mail або ў Telegram.


RozUM media

Пішыце нам на e-mail або ў Telegram.

2025 © RozUM media